Прысуд Віктару і Святлане Калінам уступіў у законную сілу

Мінскі гарадскі суд пакінуў практычна без зменаў прысуд Віктару і Святлане Калінам. 14 жніўня ён разглядаў касацыйную скаргу.

Нагадаем, спявак Віктар Каліна ў чэрвені сёлета судом Першамайскага раёна Мінску быў прызнаны вінаватым у замаху на махлярства, махлярстве ў асабліва вялікім памеры, арганізацыі заведама ілжывага даносу і свядома непраўдзівага паказання.

Яго жонка Святлана Каліна была прызнаная вінаватай у замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры.

У выніку, Віктар Каліна быў асуджаны на 5,5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Святлана Каліна – да 5,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Зараз прысуд уступіў у законную сілу.

БЕЛТА