Прыватнікаў выганяць з дзіцячых садкоў
Беларускім юрыдычным асобам, якія выкарыстоўваюць памяшканні былых
дзіцячых садкоў пад офісы і іншыя патрэбы, у бліжэйшы час давядзецца
шукаць новыя месцы для працы. Як паведаміў на прайшоўшай сёння ў Мінску прэс-канферэнцыі намміністра адукацыі Беларусі Барыс Іваноў, у цяперашні час праводзіцца праца для таго, каб вярнуць у сістэму Мінадукацыі дзіцячыя дашкольныя ўстановы, якія ў свой час былі перапрафіляваныя ў іншыя ўстановы.
Дзіцячыя садкі, аддадзеныя ў свой час іншым арганізацыям, пасля вяртання ў валоданне Міністэрства адукацыі зноў стануць дзіцячымі садкамі.
Раней падобнае было з установамі Мінінстэрства аховы здароўя, калі прыватныя медычныя цэнтры, якія знаходзяцца на тэрыторыі дзяржаўных бальніцаў, былі пазбаўленыя памяшканняў, паведаміла Хартыя-97.