Прыватныя аўташколы возьмуць пад кантроль
Пра гэта заявіў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко. Кантроль над аўташколамі неабходны, бо не ўсе яны выконваюць заканадаўства, кажа чыноўнік. Шышко: "Прывяду такі прыклад: ёсць аўташколы, якія ўласнасці ніякай не маюць: арандуюць аўтамабілі, арандуюць памяшканні. І вось за мінулыя гады — 2009-2010 былі такія выпадкі, што чалавек проста браў грошы за навучанне, укладаў іх, можа быць, у будаўніцтва свайго дома, а потым даводзілася гэтым людзям вяртаць грошы праз суды".
Дарэчы, сёння ў Беларусі існуе больш за 500 аўташкол, і толькі 6% з іх дзяржаўныя.
Дарэчы, сёння ў Беларусі існуе больш за 500 аўташкол, і толькі 6% з іх дзяржаўныя.