Прыватныя забудоўшчыкі Мінска не прадалі каля 300 кватэр

Каля 300 кватэр не прадалі прыватныя забудоўшчыкі Мінска ў жылых дамах, якія ўжо ўведзеныя ў эксплуатацыю.
Пра гэта паведаміў старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Андрэй Ясючэня. Паводле яго слоў, цяпер на рынку сталіцы на розных этапах праектавання і будаўніцтва працуе каля 80 камерцыйных арганізацый. У стадыі будаўніцтва знаходзіцца каля 40 жылых дамоў, якія ўзводзяцца прыватнымі забудоўшчыкамі, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, 24 лютага Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб прадстаўнікі недзяржаўнага сектара прадалі ў першым квартале ўсё пабудаванае камерцыйнае жыллё. У адваротным выпадку дзяржава забярэ кватэры і аддасць іх тым, хто стаіць на чарзе.