Прыйшоў яшчэ адзін ліст ад Саннікава

Сёння Ала Саннікава атрымала ліст ад сына, датаваны 1 лютага. Гэты ўжо чацвёрты ліст, які прыйшоў ад Андрэя.  Саннікаў падпісаў, што гэта ліст №7.

"Дабры дзень, мама,

Вось яшчэ навіна ад цябе дайшла, прычым свежая. Ты ўжо пішаш пра Іру. Навіна ўзрадавала, а тое, што Іра дома, хоць і пад арыштам, было самай радаснай падзеяй за апошні час. Зараз, праўда, хвалююся, як там Данька, як успрымае "пастаяльцаў", як Іра сябе адчувае. Усё, што ты перадаеш, я атрымліваю, дзякуй і не хвалюйся. Лекі, што ты раней перадавала, таксама атрымаў, а таксама тыя, што прасіў нядаўна. Яны больш для прафілактыкі. Дзякуй за прывітанні. Усім ад мяне таксама вялікія прывітанні. Сумую, вядома, моцна. Але цяпер, спадзяюся, Даньцы будзе спакайней. Як у Аляксея здароўе? (стрыечнага брата Андрэя Саннікава, які сур'ёзна хворы – заўв. сайта charter97.org). Увогуле, жадалася б аб усіх распытаць, але не атрымаецца. Цалую моцна. Люблю. Андрэй".

Як адзначыў сайт charter97.org: Ала Саннікава перадавала сыну, галоўным чынам, абязбольваючыя лекі, так што зразумела, што ні пра якую прафілактыку гаворка не ідзе. Відавочна, што Саннікаў не можа напісаць усю праўду пра стан свайго здароўя з-за мясцовай цэнзуры. Нагадаем, што на акцыі пратэсту 19 снежня кандыдат у прэзідэнты быў моцна збіты, у яго была сур'ёзна пашкоджана нага.

Фота: virtual.brest.by