"Птушак Амерыкі" прадалі за 11,5 млн долараў

У Лондане на аўкцыёне Sotheby's было прададзена рэдкае выданне чатырохтомніка амерыканскага натураліста ХІХ стагоддзя Джона Джэймса Адзюбона пад назвай "Птушкі Амерыкі" за рэкордныя для друкаванай кнігі 11,5 мільёна долараў.
Да гэтага часу самай дарагой друкаванай кнігай у свеце былі ўсе тыя ж "Птушкі Амерыкі", але іншае выданне. Як паведамляе ВВС, у сакавіку 2000 года яно было прададзенае ў Нью-Ёрку за амаль 9 мільёнаў долараў.

Пакупніком кнігі стаў лонданскі дылер і калекцыянер Майкл Толемаш.