Птушкай 2009 года ў Беларусі будзе шэрая гусь

У Беларусі птушкай 2009 года стане шэрая гусь. Так вызначыла грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Гэты від птушак абраны не выпадкова, ён патрабуе адмысловай аховы. Некалькі гадоў таму шэрая гусь была занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі, аднак пазней была выключаная з яе і цяпер уваходзіць у пералік паляўнічых відаў.

У нашай краіне гняздуюць крыху больш за 100 пар шэрых гусакоў. Яны сустракаюцца пераважна на Віцебшчыне і ў Прыпяцкім Палессі.

БЕЛТА