Пуцін ацаніў курс Беларусі на эканамічную інтэграцыю
Адказваючы сёння на пытанні расіян у жывым тэлеэфіры, прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін закрануў і беларускую тэму. Ён прызнаў, што адносіны паміж нашымі краінамі не заўсёды бываюць простымі. Аднак "падтрымкі і павагі" заслугоўвае ўзяты беларускім кіраўніцтвам курс на эканамічную інтэграцыю з Расіяй.
Як прыклад такой інтэграцыі Пуцін прывёў нядаўна дасягнутыя дамоўленасці наконт паставак у 2011 годзе бязмытнай нафты. Меркаваны аб'ём гэтых паставак — 20-21 млн тон. Прэм'ер адзначыў, што гэта будзе каштаваць расійскаму бюджэту больш за 5 мільярдаў долараў.