Пуцін можа апынуцца ў "чорным спісе" Еўрасаюза
Прэм'ер-міністар Расіі Ўладзімір Пуцін можа апынуцца ў "чорным спісе" Еўрасаюза з-за датычнасці да справы Хадаркоўскага. Аб гэтым, спасылаючыся на ўласныя дадзеныя, піша часопіс "The New Times", перадае Радыё Свабода.
Гаворка ідзе пра спіс расійскіх чыноўнікаў і службовых асоб, у дачыненні да якіх могуць быць уведзеныя санкцыі ў выглядзе забароны на выдачу віз і замарожвання банкаўскіх рахункаў. Як піша "The New Times", у гэтым "чорным спісе" могуць апынуцца не толькі следчыя, пракуроры і суддзі, якія займаліся справай "Юкасу", але і першыя асобы дзяржавы, уключаючы Пуціна і віцэ-прэм'ера Сечына. Як сказала ў інтэрвію часопісу дэпутат Еўрапарламенту Крысціна Аюланд, "Еўропа не спыніцца ні перад чым, каб правы чалавека ў Расіі выконваліся".