Пуцін назваў прычыну спрэчак з Беларуссю
Спрэчкі Расіі і Беларусі ўзнікаюць з- за вялікага аб'ёму супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў сёння на працоўнай сустрэчы з міністрам эканамічнага развіцця Расіі Эльвірай Набіулінай прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін. Па ягоных словах, ва ўсім свеце між бліжэйшымі суседзямі час ад часу, улічваючы іх асаблівы характар адносін і досыць вялікі аб'ём супрацоўніцтва, узнікаюць спрэчкі, як, напрыклад, у Расіі нядаўна былі спрэчкі з Беларуссю з нагоды паставак сельгаспрадукцыі.
На думку расійскага прэм'ер-міністра, гэтыя спрэчкі працягваюцца датуль, пакуль не выпрацоўваюцца адзіныя агульныя правілы паводзін на рынку. Часцей за ўсё такая праца завяршаецца стварэннем адзіных правіл, Мытных саюзаў і гэтак далей. Як паведамляе "Газета.ру", ён выказаў надзею на перспектыўнасць Мытнага саюза, у які ўвайшлі Беларусь, Казахстан і Расія.