Пуцін паразмаўляў па тэлефоне з Сідорскім

Сідорскі адзначыў, што Беларусь ужо ратыфікавала ўвесь пакет пагадненняў па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар беларускага прэм'ера Аляксандр Цімашэнка.

У сувязі з гэтым суразмоўцы абмеркавалі магчымасці больш шчыльнай кааперацыі і інтэграцыі прадпрыемстваў аўтамабільнай прамысловасці дзвюх краін.

Прэм'еры закранулі таксама пытанні фармавання цаны на расійскі газ для Беларусі ў 2011 годзе.