Пункт праката ровараў адкрыўся ў "Белавежскай пушчы"

Ля галоўнай брамы нацыянальнага парку "Белавежская пушча" адкрыўся пункт пракату ровараў. Адсюль можна пракаціцца па адным з чатырох маршрутаў, якія пракладзеныя праз "Царскую паляну" — тое месца ў пушчы, дзе ў мінулым адпачывалі падчас палявання князі і манархі. Сёння там, вакол самай высокай елкі ў лесе, месціцца казачная рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза, паведамляе газета "Рэспубліка".

За 1 гадзіну праката ровара турысты плацяць па 6 тысяч рублёў. Плюс кошт экскурсіі — 4 тысячы 100 рублёў. Іншыя, больш працяглыя маршруты каштуюць крыху даражэй. Пункт праката мае 40 ровараў, але хутка іх колькасць узрасце да 70.