Пяцёра беларусак стартуюць на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе
Паядынкі першага ў гэтым сезоне тэніснага турніра "Вялікага шлему" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі - пачаліся 19 студзеня на кортах Мельбурна. Беларускі, якія выступаюць у адзіночным жаночым разрадзе, выйдуць на старт у аўторак.
Пасеяная пад 13-м нумарам Вікторыя Азаранка ў першым матчы сустрэнецца з Петрай Квітавай з Чэхіі, Вольга Гаварцова згуляе з францужанкай Амелі Марэсма (20-ы нумар пасеву), а суперніцай Настассі Якімавай будзе Гізела Дулко з Аргентыны.
У парным разрадзе ўсе беларускія спартсменкі будуць гуляць у складзе інтэрнацыянальных дуэтаў. Вольга Гаварцова выступіць з Северын Брэмо з Францыі, Вікторыя Азаранка - з расіянкай Верай Званаровай, Таццяна Пучак - з прадстаўніцай Аўстраліі Анастасіяй Радзівонавай, Кацярына Дзегалевіч - з чэшкай Уладзімірай Ухліравай.
У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і ізраільцянін Эндзі Рам пасеяныя пад 9-м нумарам. У першым матчы яны згуляюць з аўстралійскім дуэтам Грэг Джонс - Петэр Лушчак.
БЕЛТА