Пяцёра грамадзян Беларусі патрапілі ў аварыю ў Крыме
Пяцёра грамадзян Беларусі патрапілі ў аварыю ў Сімферопальскім раёне Крыма.
Як паведамляе РИА "Новости", раніцай на аўтадарозе Сімферопаль — Феадосія — Керч кіроўца "Жыгулёў" абганяў грузавік і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам, у якім знаходзіліся 18 чалавек (10 грамадзян Расіі, па 5 чалавек — грамадзяне Беларусі і Ўкраіны, у тым ліку дзеці). Ад удара аўтобус перавярнуўся, але пасля стаў на колы.
Кіроўца легкавіка загінуў на месцы, яго пасажыр памёр у бальніцы. Яшчэ двое пасажыраў "Жыгулёў" і 18 чалавек, якія знаходзіліся ў мікрааўтобусе, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Пацярпелыя цяпер знаходзяцца ў бальніцах Сімферопаля. Паведамляецца, што трое беларусаў з Віцебску, а двое — з Магілёва.