П'янага кіроўцу на Магілёўшчыне аштрафавалі на 10,5 млн рублёў
Суд Краснапольскага раёна скончыў разгляд крымінальнай справы аднаго з кіроўцаў. Як паведамляе БЕЛТА, яго вінавацілі ў кіраванні аўтамабілем у стане ап'янення. Гэтага мужчыну ўжо судзілі летась па гэтым жа артыкуле. Тады ён атрымаў штраф у 3,5 млн рублёў (100 базавых велічыняў). Але гэта не перашкодзіла яму сёлета ў ліпені зноў сесці за руль нападпітку.
Суд ізноў прызнаў кіроўцу вінаватым і пакараў яшчэ стражэй, чым у папярэдні раз. Яму прысудзілі штраф у 10,5 млн рублёў (300 базавых). Таксама аматара п'янай язды пазбавілі права займаць пасады ці займацца дзейнасцю, злучанай з кіраваннем транспартным сродкамі, тэрмінам на 4 гады.