П’янага ўгоншчыка ў Баранавічах падвяло сэрца

26-гадовы зваршчык аднаго з прадпрыемстваў горада Івацэвічы, які знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Баранавічах, пасля застолля са знаёмым, таксама жыхаром Івацэвічаў, які працуе на тым сама прадпрыемстве, угнаў “Аўдзі-80” свайго сабутэльніка.  Пры дапамозе скрадзенага ключа ён завёў аўтамабіль і на выездзе са двара наехаў на 15-гадовую дзяўчынку, пасля чаго з прыступам сэрца быў дастаўлены ў бальніцу.

Як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных справаў, па заяве ўладальніка аўтамабіля, якую той зрабіў позна ўвечары, распачатая крымінальная справа.