П'яная дзяўчына збіла да смерці ветэрана вайны

Трагічнае здарэнне адбылося ў Якуціі яшчэ напрыканцы мінулага года, следства завяршылася і неўзабаве пачнецца суд.


Як паведамляе РІА "Новости", 24-гадовая дзяўчына ўначы з сяброўкай вярнулася з клуба на кватэру свайго сужыцеля (унука ветэрана). Паміж дзяўчатамі ўзнікла сварка і 87-гадовы гаспадар спрабаваў іх супакоіць, але быў жорстка збіты. Праз 10 дзён ён памёр. Абвінавачанай пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.