П'яны беларус затрымаў цягнік ва Ўкраіне

З-за грамадзяніна Беларусі ў ноч на сераду на 20 хвілін было затрыманае адпраўленне цягніка "Сімферопаль — Мінск" у пункце пропуску "Гарнастаеўка" ў Чарнігаўскай вобласці. 38-гадовага жыхара Мінскай вобласці, які быў у стане алкагольнага ап'янення, затрымалі памежнікі за перавышэнне тэрміну знаходжання ва Ўкраіне — аж на 620 дзён.

Як паведамляе "Интерфакс-Украина", пасля таго, як беларус учыніў у вагоне скандал, памежнікі знялі яго з цягніка. У сераду яго лёс вырашыць Рэпкінскі раённы суд.