П'яны капітан пасадзіў прагулачны катар на мель у Гомелі

Здарэнне адбылося ўвечары 15 верасня, як распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар гомельскіх выратавальнікаў Руслан Габрылёў.



Габрылёў: "Там людзі спраўлялі дзень нараджэння, нанялі катар. Калі заходзілі ў бухту на вуліцы Палявой (у нас там паблізу вяслярскі канал), верагодна, праз тое, што капітан быў нецвярозы, яны селі на мель. Да берагу дабрацца сухімі ў іх не атрымоўвалася: ні шлюпкі, ні лодкі, ні выратавальных камізэлек на катары не было".



Дванаццаць пацярпелых гамельчукоў выратавальнікі даставілі на бераг на надзіманай лодцы. Трынаццатым быў капітан прагулачнага катара. Паказваць дакументы выратавальнікам ён адмовіўся, тады тыя выклікалі міліцыю. Капітана адправілі на агляд у медустанову.



Фота — mchs.gov.by