П'яны кіроўца газонакасілкі ездзіў па тратуары ў Мінску
Утрыманне алкаголю ў яго крыві амаль у дзесяць разоў перавышала норму.
Супрацоўнікі ДАІ ў Мінску затрымалі п'янага кіроўцу газонакасілкі. Утрыманне алкаголю ў яго крыві амаль у дзесяць разоў перавышала норму.
Як паведамляе БЕЛТА, пра п'янага кіроўцу праваахоўнікам паведамілі мінчукі. Па іх словах, той на газонакасілцы ездзіў па тратуары каля скрыжавання праспекта Дзяржынскага з вуліцай Уманскай.
Выявілася, што 39-гадовы мужчына мае правы кіроўцы амаль усіх катэгорый, у тым ліку на кіраванне тралейбусам. Газонакасілка належыць аднаму з прадпрыемстваў раёна.
Праваахоўнікі склалі на мужчыну адміністрацыйны пратакол. Адміністратыўнае пакаранне пагражае і службовым асобам прадпрыемства, якому належыць газонакасілка.
Фота — onliner.by