П’яны кіроўца збіў пяць чалавек на прыпынку ў Мінску

Уладальнік аўтамабіля “Ровер 416” не ўправіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі на прыпынак.
 
Як паказала экспертыза, у яго крывы было 2,60 праміле алкаголю. Пешаходы, якіх ён збіў, атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Усіх даставілі ў лякарню, але чацвярых адпусцілі на амбулаторнае лекаванне, паведамляе БелаПАН.