П’яны кіроўца збіў пяць чалавек на прыпынку ў Мінску
П’яны кіроўца збіў пяцёра чалавек на прыпынку грамадскага транспарту ў Мінску. Здарэнне адбылося ў пятніцу ўвечары непадалёк ад станцыі метро “Ўсход”. Уладальнік аўтамабіля “Ровер 416” не ўправіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі на прыпынак. Як паказала экспертыза, у яго крывы было 2,60 праміле алкаголю. Пешаходы, якіх ён збіў, атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Усіх даставілі ў лякарню, але чацвярых адпусцілі на амбулаторнае лекаванне, паведамляе БелаПАН.