П'яны кіроўца "жыгулёў" знёс 15 метраў агароджы (фота)

Як паведамляе партал tut.by, здарэнне адбылося ўвечары 28 траўня ў Мінску на вуліцы Даўгабродскай. Паводле слоў відавочцаў, "жыгулі" ехалі з хуткасцю каля 120-130 км за гадзіну. У нейкі момант вадзіцель не саўладаў з кіраваннем і пратараніў металічную агароджу, знёс каля 15 метраў канструкцыі. Пасля гэтага аўтамабіль апынуўся на паласе сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з Dodge.


Аўтамабіль ВАЗ аднаўленню не падлягае. Дарэчы, у ім знайшлі пустую бутэльку з-пад таннага беларускага віна.

Фота — tut.by