П’яны магілёвец скраў бульдозер

Інцыдэнт адбыўся ўначы 28 кастрычніка. 20-гадовы нецвярозы хлопец забраўся ў кабіну бульдозера "LIEBHERR" на тэрыторыі будоўлі па праспекце Міра ў Магілёве.



Неўзабаве хулігана затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу. Хлопцу пагражае да пяці год турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.



Фота — tech4stroy.ru