П'яны мінчук "замініраваў" сталічны заапарк

На 32-гадовага непрацуючага мінчука праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку. Як паведамляе БелаПАН, менавіта гэты чалавек 12 кастрычніка нападпітку затэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра мініраванне сталічнага заапарку. Дарэчы, сапёры пры абследаванні тэрыторыі ніякіх выбухова небяспечных прадметаў не выявілі.

Сам "тэлефонны мінёр" затрыманы.