П’яны пінчанін збіў веласіпедыста
Уноч на 16 верасня на аўтадарозе Пінск-Столін п’яны пінчанін збіў веласіпедыста, паведамляе аддзел інфармацыі УУС Бресцкага аблвыканкаму. Ад атрыманых пашкоджанняў збіты жыхар вёскі Стытычава загінуў на месцы, а кіроўца з’ехаў з месца здарэння. Падчас правядзення плану “Перахоп” супрацоўнікі ДАІ машыну затрымалі. За рулём сядзеў непрацуючы пінчанін у стане алкагольнага ап’янення. Як высветлілася пазней, 19 жніўня ён быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання. Зараз па факту злачынства ўзбуждана крымінальная справа.