П'яны святар-"бяспраўнік" зладзіў аўтааварыю
Яго пасажыр апынуўся ў рэанімацыі. Здарэнне адбылося 3 траўня ў Столінскім раёне Брэстчыны.
43-гадовы праваслаўны святар не выбраў бяспечную дыстанцыю да трактара "МТЗ" з прычэпам, які рухаўся наперадзе, і ўрэзаўся ў яго.
Як паведамляе auto.tut.by, у выніку аварыі пацярпелі кіроўца і пасажыр аўтамабіля "ВАЗ". Пасажыр атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму і ўшыб галаўнога мозгу цяжкай ступені. Святар таксама трапіў у ДАІ. Ён, дарэчы, пазбаўлены права кіраваць аўтатранспартам да сёлетняга ліпеня.
Фота — 24auto.ru