П'яны вартаўнік забіў чатырох страўсаў на ферме на Кобрышчыне

На страўсінай ферме каля вёскі Козішча ў Кобрынскім раёне вартаўнік забіў палкай чатырох птушак. Як паведамляе БелаПАН, 30-гадовы мужчына падчас дзяжурства абыходзіў страўсіную ферму і выявіў, што адна птушка выйшла з загону. На працягу 40 хвілін ён заганяў страўса. Пасля чаго зайшоў у загон і стаў збіваць палкай птушак, якія знаходзіліся там. У выніку чатыры страўсы загінулі. Зранку вартаўнік заявіў, што птушкі памерлі самі.

Следства выявіла, што вартаўнік быў нападпітку. Сума шкоды, прычыненая прадпрыемству, складае амаль 6,5 млн рублёў.