П'яны васьмікласнік у Баранавічах разбіў шкло ў дзвярах крамы
Падлетак так хацеў трапіць у краму, што спярша грукаў па шкле кулакамі, а потым — нагой.
Скандальнае здарэнне адбылося ўвечары 17 студзеня ў Баранавічах. У міліцыю прыйшло паведамленне, што невядомы хлопец разбіў шкло ўваходных дзвярэй у краме сотавай сувязі па вуліцы Леніна, піша Intex-press.
На месцы здарэння міліцыянты затрымалі 14-гадовага навучэнца 8-га класа адной з гарадскіх школ. Школьнік, як кажуць міліцыянты, быў нецвярозы.
Праваахоўнікам падлетак паведаміў, што выпіў піва і пайшоў з сябрамі гуляць па горадзе. Праходзячы міма крамы, ён вырашыў туды зайсці, аднак дзверы ўжо былі зачыненыя. Спярша ён тузаў за ручку, потым грукаў у шкло кулаком, а затым пачааў біць у дзверы нагой.
На хлопца пачалі крымінальную справу. Школьнік ужо раней трапіў на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх.
Ілюстрацыйнае фота — drive2.ru