П'яныя амерыканцы голымі рукамі лавілі алігатара (відэа)
Здарэнне адбылося ў штаце Луізіяна.
Чацвёра сяброў вярталіся на пазадарожніку з бара, калі пабачылі на дарозе трохметровага алігатара. Мужчыны вырашылі яго самастойна прыбраць, цягнулі за хвост. У нейкі момант драпежнік схапіў аднаго з мужчын за руку. На шчасце, лекары здолелі выратаваць руку і абяцаюць, што з часам пацярпелы зможа ёй карыстацца.
Што да алігатара, дык пра яго лёс нічога не паведамляецца.
Фота — АР