Пятра Ялфімава выключаць са спісу фіналістаў Еўрафэсту?
Аднаго з магчымых прадстаўнікоў Беларусі на сёлетнім Еўрабачанні Пятра Ялфімава могуць не дапусціць да фіналу нацыянальнага адбору, які пройдзе 19 студзеня ў Мінску. Вакол Еўрафэсту разгарэўся чарговы скандал.
Высветлілася, што Ялфімаў своечасова не падпісаў дамову з арганізатарамі. Згодна з правіламі конкурсу, спявак не меў права ўдзельнічаць нават у паўфінале, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Трое іншых фіналістаў Еўрафэсту напісалі арганізатарам Еўрафэсту ліст з патрабаваннем дыскваліфікаваць спевака.. Цяпер пытанне пра ўдзел Ялфімава ў фінале вырашае Аргкамітэт конкурсу.
Прадзюсер Пятра Ялфімава Таццяна Касмачова ў размове з Еўрарадыё заявіла, што кантракт ужо падпісаны. Што праўда, падпісаны ён пазней, бо арганізатары яго са спазненнем перадалі.
Касмачова: “Не ў звычайныя тэрміны — пазней. Нам проста пазней яго далі. Але гэта, зноў жа, пытанні Белтэлерадыёкампаніі, а не нашы пытанні. У нас поўнае разуменне з Белтэлерадыёкампаніяй”.
Заяву іншых канкурсантаў пра магчымы байкот Ялфімаву прадзюсер характарызуе як спробу скандалу:
Касмачова: “Я думаю, замест таго, каб займацца справай, некаторыя таварышы шмат працуюць не ў тым напрамку. Камусьці вельмі трэба скандалу ці піяру чорнага — не ведаю, што ім трэба”.