Пётр Краўчанка вяртаецца ў вялікую палітыку?
Пётр Краўчанка ўступіў у БСДП (Грамада). Пра гэта паведамляецца на сайце прыхільнікаў БСДП (Грамада).
2 красавіка ён удзельнічаў у канферэнцыі сацыял-дэмакратаў. На канферэнцыі ўдзельнікі абмяняліся думкамі аб сучасным становішчы беларускай сацыял-дэмакратыі і магчымых напрамках ўзаемадзеяння БСДП і аргкамітэта Народнай Грамады.
Нагадаем, што некалі Пётр Краўчанка заяўляў пра тое, што мае намер балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы. Але ў апошняй прэзідэнцкай гонцы ён не ўдзельнічаў.
Учора Краўчанка як былы міністр замежных спраў Беларусі прымаў удзел у ток-шоу "Адкрыты фармат" на тэлеканале АНТ. Падобна на тое, што Краўчанка вяртаецца у вялікую палітыку, паведамляе "Народная Воля".
Як вядома, цяпер БСДП (Грамада) расколата на два лагеры. Нельга выключаць і таго, што Краўчанка будзе балатавацца на пасаду старшыні БСДП (Грамада).