Пётр Ялфімаў: Я выступіў лепш за ўсіх папярэдніх беларусаў
Беларускі канкурсант на Еўрабачанні-2009 Пётр Ялфімаў мяркуе, што ягоны выступ у паўфінале быў найвышэйшага ўзроўню, з якім не параўнуецца ніхто з папярэдніх беларускіх удзельнікаў конкурсу. Пра гэта ён расказаў у жывым эфіры Еўрарадыё.
Пётр Ялфімаў: “Выступленне было сапраўды вартым, найвышэйшага ўзроўню, я лічу. Усё, што тычыцца вакальнага выканання, усё было найвышэйшага ўзроўню. Я лічу, што гэта быў увогуле найлепшы выступ за ўсе пяць год, калі Беларусь удзельнічала ў Еўрабачанні. Гэта не толькі мая думка, а думка ўвогуле ўсіх расійскіх журналістаў і не толькі расійскіх журналістаў”.
Пётр Ялфімаў мяркуе, што ў паражэнні беларускага нумару вінаваты рэжысёр Януш Юзэфовіч. Таксама спявак выказаў пажаданне Белтэлерадыёкампаніі ў наступным годзе змяніць каманду, якая працуе з канкурсантам.