Пытанне будаўніцтва завода гербіцыдаў у Пухавіцкім раёне вырашыць урад

Беларускі ўрад прыме канчатковае рашэнне па будаўніцтве завода гербіцыдаў у Пухавіцкім раёне. Пра гэта заявіла галоўны санітарны лекар краіны Валянціна Качан.

Яна таксама выказала меркаванне, што сітуацыя з запланаваным будаўніцтвам прадпрыемства і масавымі пратэстамі мясцовых жыхароў, "падаграваецца эмоцыямі, а не разумным сэнсам".

Качан адзначыла пазітыўныя, на яе думку, наступствы выбару пляцоўкі для будаўніцтва: укладанне інвестыцый, у тым ліку і замежных, стварэнне новых працоўных месцаў і "адкрыццё для рэгіёна новых перспектываў развіцця".

Галоўны санітарны лекар паабяцала, што пры прыняцці рашэння аб будаўніцтве аб’екта, звязанага з прыродаахоўным заканадаўствам і здароўем насельніцтва, будуць улічаны ўсе патрабаванні экалагічнай бяспекі.

БЕЛТА