Пытанне пра "левага" кандыдата ў прэзідэнты пакуль не стаіць
Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё заявіў намеснік старшыні Беларускай партыі левых "Справялівы свет" Валеры Ўхналёў. Як паведамляла Еўрарадыё, правыя партыі Беларусі атрымалі ад еўрапейскіх партнёраў прапанову вылучыць адзінага правацэнтрысцкага кандыдата.
Па словах спадара Ўхналёва, пакуль няма канкрэтнай заявы пра наяўнасць "правага" кандыдата, таму будуць працягвацца кансультацыі паміж рознымі партыямі.
Ухналёў: "Мы працягваем кансультацыі з усімі партыямі - і левымі,і правымі. І круглыя сталы, якія цяпер ідуць пад эгідай Рады інтэлігенцыі... Мы прытрымліваемся таго пункту погляду, што кандыдат на прэзідэнцкія выбары павінен быць адзіны, а не правы і левы".