Пытанне з пераходам Глеба ў "Інтэр" мусіць праясніцца сёння ўвечары

Паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі і іспанскай "Барселоны" Аляксандр Глеб верагодна будзе ўсё ж гуляць за італьянскі "Інтэр".  Як паведамляе Gazzetta dello Sport, прэзідэнт "Інтэра" Масіма Мараці вельмі задаволены здзелкай, у выніку якой у "Барселону" быў прададзены нападаючы Златан Ібрагімавіч, а ў Мілан пераедуць Самуэль Эта'О і Аляксандр Глеб. Прычым, апошні будзе арэндаваны на год.

Менеджэр Глеба Мікалай Шпілеўскі паведаміў Еўрарадыё, што ўжо "сёння вечарам альбо ўначы сітуацыя праясніцца".