Queen пішуць мюзікл і новы альбом
Гітарыст гурта Queen Браян Мэй анансаваў пачатак працы над сіквелам папулярнага мюзіклу «We Will Rock You». Сцэнар да мюзіклу з працоўнай назвай «We Will Rock You 2» напіша Бэн
Элтан, які і стварыў арыгінал.
Паводле словаў Мэя, «Бэн ужо напісаў выдатны сцэнар, так што цягнік ужо нясецца на ўсіх парах!».
Нагадаю, што прэм'ера мюзіклу «We Will Rock You» адбылася ў траўні 2002 года на сцэне лонданскага Dominion Theatre.
Першапачаткова планавалася, што спекталь будзе зняты з праграмы ў 2006-м годзе, аднак яго поспех перавысіў усе чаканні. Таму мюзікл будзе ісці аж да кастрычніка 2008 года.
На жаль, дату выхаду сіквела пакуль не паведамляюць.
Дадам, што ў той жа час Queen не абмяжоўваюцца працай над адным толькі мюзіклам.
Паводле словаў Браяна, музыкі амаль скончылі запіс новага альбома, вакальныя партыі для якога запісаў Пол Роджэрс.
Пачуць новы матэрыял гурта можна будзе ўжо восенню гэтага года, калі рокеры рушаць у турнэ ў падтрымку кружэлкі.
Фота: muzyka.onet.pl