Рабочыя ўкраінскага цырка “Русолі” збілі мазыран (відэа)

Два 21-гадовыя ўніфармісты цыркавой кампаніі “Русолі” з Украіны збілі двух жыхароў  Мазыра. Гэта здарылася напрыканцы гастроляў украінцаў у раённым цэнтры.

Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, госці горада вырашылі наведаць мясцовы начны клуб. На ганку забаўляльнай установы яны нанеслі цялесныя пашкоджанні мазырчукам.

Паводле адной з версій, у справе замяшаныя дзяўчаты — наведвальніцы клуба.

Украінцаў затрымалі і змесцілі ў ізалятары часовага ўтрымання. Супраць іх распачатая крымінальная справа.