Работніц гатэля "Еўропа" пакінулі на волі за 30 млн рублёў
Суд Цэнтральнага раёна Мінску за крадзеж у буйным памеры і службовую падробку асудзіў былую намесніцу дырэктара па харчаванні і бухгалтарку гатэля "Еўропа" на 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады. Прысуд быў абвешчаны 3 снежня, інфармуе БелаПАН. Падсудныя здзейснілі крадзеж у буйным памеры на агульную суму 20,8 млн рублёў, а таксама службовую падробку шляхам скажэння бухгалтарскай справаздачнасці. Яны прызналі сябе вінаватымі і пакрылі прычыненую шкоду ў памеры 30 млн рублёў.
Інфармацыя пра тое, што ў рэстаране гасцініцы "Еўропа" праводзяцца банкеты, не адлюстраваныя ў бухгалтарскіх справаздачах, у міліцыі з'явілася ў верасні 2008 года. Праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасці гэта пацвердзіла.
Рабілі гэта былая намесніца дырэктара па харчаванні разам з бухгалтаркай. Намдырэктара зрабіла падробленыя рахункі на бланках гатэля, у якія ўнесла неадпаведныя звесткі пра замовы банкетаў (па колькасці страваў, напояў і іх коштах у адпаведнасці з загадзя абумоўленымі з замоўцамі святочных мерапрыемстваў папярэднімі замовамі), што ладзіліся ў рэстаране.
Падробленыя рахункі зламысніцы перадавалі напярэдадні банкетаў уведзеным у зман наконт сапраўднасці дакументаў працаўнікам рэстарана, якія ў сваю чаргу выстаўлялі іх для аплаты кліентам.