Работнік аўтамыйні скраў на працы тэхніку і здаў яе ў ламбард

Работнік аўтамыйні скраў на працы тэхніку і здаў яе ў ламбард

Крымінальную справу пачалі праваахоўнікі на 36-гадовага раней судзімага маладзечанца.

Мужчына, які працаваў на аўтамыйні машыністам мыйных машын, скраў на працы два пыласосы і два мыйныя апараты. Як піша "Рэгіянальная газета" са словаў старшага следчага маладзечанскага Следчага камітэта Юрыя Багушэвіча, уначы 7 траўня ён пранік на мыйню і забраў адтуль тэхніку. Потым зламыснік выклікаў таксоўку і з'ехаў дамоў.

З дому ён таксама на таксоўцы паехаў у Мінск, дзе здаў скрадзенае ў ламбард. Цяпер супрацоўнікі міліцыі вяртаюць закладзеную маёмасць з ламбарда.