Работнікі лонданскага метро абвясцілі страйк на два дні

Забастоўка пачалася ўвечары 4 лютага і будзе доўжыцца 48 гадзін. Да раніцы пятніцы метрапалітэн будзе абслугоўваць пасажыраў у абмежаваным рэжыме: частка станцый не будзе працаваць, цягнікі будуць хадзіць з затрымкамі і не на ўсіх участках.



На час страйку будуць арганізаваны дадатковыя аўтобусныя маршруты, перадае ВВС.



Гарадскія ўлады заяўляюць, што дзякуючы скарачэнню ўдасца зэканоміць 50 млн фунтаў у год, а сродкі накіраваць на мадэрнізацыю метро.



Прафсаюзы работнікаў метрапалітэна папярэджваюць, што калі адміністрацыя не прыслухаецца да іх патрабаванняў, двухдзённая забастоўка паўторыцца 11 лютага.



Фота — ileson.ru