Рада беларускай інтэлігенцыі дэлегавала ў Прагу Казуліна
Без дэмакратычнага рэфармавання Беларусі ўдзел краіны ў праграме "Ўсходняе партнёрства" немагчымы. Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады беларускай інтэлігенцыі. На думку сяброў рады, перамовы па змесце Ўсходняга партнёрства "з чыстага ліста", пры ігнараванні нявыкананых беларускім рэжымам 12 умоваў Еўрасаюза і без удзелу прадстаўнікоў дэмакратычнага грамадства, пакідаюць ва ўмовах маральнага гета дэмакратычна настроеных грамадзян Беларусі, шматлікіх дзеячаў навукі, культуры і мастацтва, якія не жадаюць служыць інтэлектуальнымі лёкаямі рэжыму і імкнуцца насамрэч спрыяць мэтам, закладзеным у праграме партнёрства.
Як паведамляе БелаПАН, Рада беларускай інтэлігенцыі заптрабавала спыніць у Беларусі рэпрэсіі па палітычных матывах, даць магчымасць рэгістрацыі і працы грамадскіх аб'яднанняў, такіх як Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі гуманітарны ліцэй, магчымасць рэгістрацыі і распаўсюду незалежнай прэсы, акрэдытаваць тэлеканал "Белсат".
Рада ўпаўнаважыла Аляксандра Казуліна давесці гэтае меркаванне да еўрапейскіх палітыкаў.