Рада БНБ патрабуе неадкладна вызваліць Аўтуховіча і Асіпенку
Рада "Беларускага незалежніцкага блока" патрабуе неадкладна вызваліць Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенку. Адмысловая заява была прынятая 8 красавіка на паседжанні рады па ініцыятыве міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт", паведамляе БелаПАН. У заяве адзначаецца, што на судзе не прагучала доказаў, якія б сведчылі пра датычнасць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў да падрыхтоўкі так званых тэрактаў.
У заяве выказваецца ўпэўненасць, што Аўтуховіча, Асіпенку і былога падпалкоўніка міліцыі Міхаіла Казлова не апраўдаюць. Таму аўтары звяртаюцца да беларускай і міжнароднай грамадскасці з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Аўтуховіча і Асіпенкі.