Рада інтэлігенцыі і надалей будзе вылучаць адзінага кандыдата?
Рада інтэлігенцыі не здасць пазіцый і будзе адсочваць перадвыбарную сітуацыю. Як кажа яе кіраўнік Уладзімір Колас, палітыкі не разумеюць адказнасць за вынікі кампаніі. Лідар Рады адзначыў, што застанецца на пазіцыях праўды і здаровага сэнсу. Колас: “Можна прывесці асла да вады, але нельга прымусіць яго піць. Мы працягнем сустрэчы і будзем заклікаць да адзінства. Людзі, ад якіх гэта залежыць, самі ўсё разумеюць”.
Нагадаем, што Рада інтэлігенцыі цягам года намагалася вылучыць адзінага кандыдата на будучых выбарах. Яшчэ ў жніўні Рада вылучыла пяць верагодных прэтэндэнтаў. Сярод іх Сяргей Калякін, Андрэй Саннікаў, Яраслаў Раманчук, Уладзімір Някляеў і Аляксандр Казулін.

Фота — telegraf.by