Рада ТБМ прапанавала абвясціць 2010 год Годам роднай мовы
Рада Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны звярнулася да кіраўніка краіны з прапановай абвясціць 2010 год Годам роднай мовы. Зварот прыняты 27 верасня на ўрачыстым паседжанні ў Мінску, прысвечаным 20-годдзю арганізацыі. У звароце адзначаецца, што грамадскасць краіны з ухвалой сустрэла вестку пра абвяшчэнне 2009 года Годам роднай зямлі. "Аднак неаднаразова ўжо гучалі словы аб тым, што родная зямля без роднай мовы — гэта пустэльня без гаючай вады. І насамрэч, нельга прадставіць сучасную багатую Беларусь без мовы продкаў", — падкрэсліваецца ў звароце.
Сябры аб'яднання падкрэсліваюць, што абвяшчэнне 2010га Годам беларускай мовы прадэманструе ўсяму свету паважлівае стаўленне кіраўніцтва краіны да сваёй гісторыі і культуры, пасадзейнічае кансалідацыі нашага грамадства ў эпоху пераўтварэнняў.
Удзельнікі паседжання таксама прынялі адмысловы зварот да Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка ўрада Сяргея Сідорскага. Яны прапанавалі паставіць на разгляд парламента змены ў "Закон аб мовах" у сувязі з тым, што з верасня 2010 года пачне дзейнічаць закон аб новым правапісе беларускай мовы.
Таксама кіраўніцтва ТБМ зацвердзіла зварот да грамадзян з нагоды перапісу насельніцтва ў кастрычніку 2009 года. У гэтым дакуменце ТБМ просіць грамадзян пацвердзіць сваё паважлівае стаўленне да старажытнай мовы нашых продкаў і выказаць жаданне карыстацца дзяржаўнай беларускай мовай штодня: на працы, у побыце, падчас кантактаў з дзяржаўнымі службоўцамі ды ў іншых выпадках.