Радаслаў Дамброўскі: На "Басовішчы" не будзе ZET і "Зьніча"
На фэстывалі "Басовішча" не будзе гуртоў ZET і "Зьніч". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў фэсту, кіраўнік Беларускага аб'яднання студэнтаў Радаслаў Дамброўскі. Радаслаў Дамброўскі: "Я б не казаў, што ў "Зьніча" праблемы з візамі, я б сказаў, што ў "Зьніча" праблемы з самаарганізацыяй. Бо за месяц не былі дасланыя дадзеныя, з'явіліся толькі зараз, а за тыдзень да фестывалю немагчыма зрабіць гэтых візаў. Таму гурт "Зьніч" сам вінаваты, хаця мы вельмі хацелі б яго ўбачыць і шкадуем".
Учора арганізатары даведаліся, што не прыедзе гурт ZET. Яго прадстаўнік патэлефанаваў і папрасіў прабачэння.
Вось што кажа Радаслаў Дамброўскі пра тое, хто заменіць ZET і "Зьніч" на фестывалі:
"Будзем замяняць адзін гурт - ZET. Што да "Зьніча", дык толькі праграму перасунем".
Змененая праграма змешчаная на сайце basowiszcza.org