Radiohead больш не будуць выкладаць альбомы ў інтэрнэт

Оксфардскі гурт Radiohead заявіў, што не плануе больш распаўсюджваць свае альбомы ў інтэрнэце па схеме "заплаці колькі пажадаеш". Лідэр гурта Radiohead Том Ёрк сцвярджае, што “гэта была разавая акцыя, каб прытрымлівацца духу часу. На той момант усё складвалася вельмі ўдала, каб правесці такі эксперымент – да таго ж усе навокал бясконца пыталіся, чым гурт плануе здзівіць свет гэтым разам”.

Ёрк дадаў, што на яго погляд “паўтор гэтай акцыі ўжо нічога не дасць". Маўляў, "гэта як добры жарт, які нельга распавесці двойчы”.

Нагадаю, што ў кастрычніку мінулага года “In Rainbows” быў выкладзены на сайце гурта з магчымасцю атрымаць яго, заплаціўшы любы прымальны для фэнаў кошт – ад нуля да 100 фунтаў стэрлінгаў. І хоць заплаціць за альбом пажадала толькі траціна карыстальнікаў, Radiohead зарабілі на гэтай акцыі больш, чым маглі б атрымаць, калі б выдалі дыск традыцыйным спосабам.

Праўда, пацвердзіць свае словы сухімі лічбамі музыкі пакуль так і не знайшлі час.

Фота: www.koi-nya.net