Radiohead прэзентуюць тры кліпы на MySpace

Брытанскі гурт Radiohead прэзентуе тры новых відэа на кампазіцыі з апошняга альбома калектыва "In Rainbows" у сетцы MySpace. Аб гэтым паведамляе MusicRadar. Стваральнікамі новых кліпаў сталі прыхільнікі каманды, якія ўзялі ўдзел у конкурсе на лепшае анімацыйнае відэа, абвешчаным музыкамі сумесна з сайтам Aniboom.com.

Прэзентацыя кліпа на кампазіцыю "Weird Fishes", рэжысёрам якога выступіў Тобіас Стрэтч з ЗША, адбылася 21 лістапада. Прэм'ерны паказ кліпа "15 Step", аўтарам якога стаў японскі прыхільнік гурта, прыпаў на 25 лістапада. Відэа на кампазіцыю "Videotape" ўбачаць гледачы 28 лістапада. Кліп на кампазіцыю "Videotape" быў зняты двума аматарамі музыкі Radiohead з Нямеччыны.

Раней паведамлялася, што пераможца конкурсу атрымае галоўны прыз у памеры дзесяці тысяч долараў. Аднак па выніках конкурсу Radiohead вырашылі адзначыць не аднаго, а чацвярых удзельнікаў, працы якіх ім больш за ўсё спадабаліся. Такім чынам, рэжысёры кліпаў на "Weird Fishes", "15 Step" і "Videotape" атрымаюць індывідуальныя прызы ў памеры дзесяці тысяч долараў. Таксама грашовым прызам будзе ўганараваны ўдзельнік конкурсу з Францыі, які зняў відэа на песню "Reckoner".

Фота: www.radiohelsinki.fi