Radiohead выдаюць другі сінгл
Другім сінглам з новага альбома Radiohead "In Rainbows" стане песня "Nude", паведамляе Gigwise. Дыск будзе выдадзены 31 сакавіка ў трох фарматах – сямідзюймоўка, CD і
файлы для запампоўкі ў сетцы.
На сінгле таксама будуць прадстаўленыя песні "4 Minute Warning" і "Down Is The New Up". Абодва гэтыя трэкі раней былі даступныя толькі на падарункавым выданні альбома "In Rainbows", выкананым у форме бокс-сэта.
Нагадаю, што першым сінглам з альбома стала песня "Jigsaw Falling Into Place". Першапачаткова Radiohead выклалі свой альбом самастойна ў Інтэрнэце, прапанаваўшы карыстальнікам запампаваць кружэлку за любы кошт ад 0 да 100 фунтаў стэрлінгаў.
1 студзеня 2008 году дыск быў выдадзены на звычайных фізічных носьбітах і адразу ж узначаліў хіт-парады Вялікабрытаніі і ЗША.
Фота: www.smh.com.au