Радыё "Свабода" расставіла свае "Акцэнты"
Выйшла 16-я кніга з серыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” — “Акцэнты Свабоды” Юрыя Дракахруста. У гэтай кнізе разам сабраныя перадачы праграмы Беларускай службы Радыё Свабода "Праскі акцэнт", якія выйшлі ў эфір у 2001—2008 гадах. 24 чэрвеня ў сядзібе БНФ адбылася прэзентацыя “Акцэнтаў Свабоды”.
Уласнымі ўражаннямі ад кнігі падзяліўся сам аўтар. “Калі ўсе гутаркі сабраныя разам, паўстае адчуванне вязкасці беларускага быцця”, — кажа Юры Дракахруст.
Юры Дракахруст: Мы аднолькава абмяркоўваем год ад году не толькі вечныя праблемы, якія не мяняюцца, але нават бягучыя праблемы ў Беларусі вечныя.З іншага боку, нягледзячы на гэтую вонкавую нерухомасць, калі глядзіш на вялікім прамежку, аказваецца, што шмат што мяняецца. Але мяняецца не туды.
Яшчэ адно адчуванне, якое ў мяне склалася, калі глядзіш на ўсе тэксты разам – гэта пэўныя адчуванні вычарпанасці тых дыскурсаў, якія мы ўсе прыдумлялі і практыкавалі ў ХХ стагоддзі. Вынік ад кнігі атрымліваецца нечаканы.
У кнігу ўвайшлі гутаркі ажно з 62 удзельнікамі перадачы. Многія з іх прыйшлі і на прэзентацыю. Журналіст і ўдзельнік “Праскага акцэнту” Аляксандр Фядута назваў кнігу гістарычным дакументам
Фядута: Дракахруст і Радыё Свабода давялі да нас усіх, што слова — гэта верабей. І выпускаць гэтых вераб’ёў трэба вельмі і вельмі асцярожна. У гэтым сэнсе кніжка з’яўляецца гістарычным дакументам. Тое, што мы робім у газетах, часопісах, тым больш у тэле- і радыёэфіры — гэта ўсё загіне. Гэтага ўсяго ніхто ніколі не ўспомніць. Успомняць кнігі.
Самы часты ўдзельнік “Праскага акцэнту” Валянцін Акудовіч (у кнізе змешчана ажно 5 размоваў з філосафам) сказаў, што для яго ўдзельнічаць у перадачах Дракахруста — гонар:
Акудовіч: Бальшыня выданняў запрашае вядомых публічных людзей дзеля таго, каб падвысіць свой рэйтынг. Але ёсць такія, якія падвышаюць рэйтынг саміх запрошаных, нават калі гэта вельмі паважныя і сур’ёзныя людзі. І мне здаецца, што адно з такіх рэдкіх выключэнняў – гэта перадача Юры Дракахруста. Калі цябе запрашаюць браць удзел у “Праскім акцэнце”, дык гэта штосьці нагадвае, што табе калі не медаль уручаюць, дык ганаровую грамату ад міністэрства інфармацыі – дакладна.
І аўтар кнігі, і ўдзельнікі дыскусій кажуць пра важнасць дыялогу. Многія цікавыя рэчы нараджаліся менавіта ў гутарцы, у спрэчцы, у размове.
“Мала таго, што ў спрэчцы нараджаецца ісціна. Спрэчка і ёсць ісціна. Кніга выдадзеная, але пошук ісціны працягваецца”, — канстатуе Дракахруст.
Еўрарадыё далучаецца да віншаванняў Юрыю Дракахрусту і рэдакцыі Беларускай службы “Радыё Свабода” з нагоды выхаду кнігі.
Фота: Радыё Свабода